РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чорнай птушкаю ночка плыве,
Мігацяць залацістыя зоры;
Разам зь імі, у сьне й на яве
Абыходжу Радзімы прасторы.
 
Бачу: ўсюды з сабою вайна
Прынясла нам крывавыя раны;
Дзе віхурай прайшлася яна –
Нівы кроўю заліты, стаптаны.
 
І хаця ўжо далёка ад нас
Адляцелі грымоты снарадаў, –
Часам зь лесу ідуць на папас
Дзікай гурмаю лютыя гады:
 
Нішчаць хаты, рабуюць дабро,
Забіваюць жанок, малалетак,
Разьліваюць нявінную кроў
І драсуюць сялянскі палетак,
 
Ды жыве яшче вера ў вачах
Юных носьбітаў нашай свабоды.
Любы край наш зусім не зачах, –
Яго веліч убачаць народы.
 
Прыдзе час – лепшай долі гады, –
Мы залечым крывавыя раны.
Загучыць шчасьцем сьмех малады
На прасторах, красою убраных.
 
6.VI.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.