РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каганцу
Змоўк пясьняр, затаіў свае песьні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны, і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсьне,
І струёй лынуць вершы зь яе.
 
Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нэтрах таемна бяжыць,
Але мусіць урэшце на волю прабіцца,
Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца
І радзімаму краю служыць.
 
[1910]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.