 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я вазьму і прыеду туды, Дзе чакае мяне пустыня. Там аднойчы згубіў я сьляды Да каханай сваёй адзінай. Я тады не адчуў як лепш. А цяпер у пясках Магрыба З успамінаў складзецца верш... Мне пустыня дазволіць выбар. Назаўсёды вярнуся ў Рабат – У сталіцу цудоўнай ночы, Дзе жыцьцё перасыплю назад, Каб з Табой па Медзіне крочыць.
|
|
|
|
2009–2018. Беларусь, Менск.
|
|
|