 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
* * * Мы пясчанай завеі разгадвалі чары, Як глыталі пясок у палоне Сахары. Мы шукалі аазіс з жывою вадой, Што заўсёды зьдзяйсняе найсьветлыя мары. * * * І сустрэне мяне Касабланка. А дзяўчына адна, мараканка, Мне раскажа пра цуда-Сахару. І прабуду я зь ёй да сьвітанку. * * * Непаўторная ў Фесе Медзіна І мячэці... І кліч муэдзіна Мусульман на малітву зьбірае. Да ад’езду з Магрыба гадзіна.
|
|
|
|
2009–2018. Беларусь, Менск.
|
|
|