Змоўк пясьняр, затаіў свае песьні, Ён іх болей ужо не пяе. Але рвуцца яны, і калісь на прадвесьні Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсьне, І струёй лынуць вершы зь яе. Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нэтрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на волю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца І радзімаму краю служыць.
[1910]
|
|