 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Атлянтычны акіян Пацалуецца з Марока І схаваецца ў туман, Закаханасьці падман, Што народжаны ў аблоках. Я прыеду ў Маракеш – Мітусьлівасьці сталіцу. Ў Маракешы Ты жывеш. На Медзіну прывядзеш, Каб Медзінай падзівіцца. Мы навучымся зьнікаць Атлянтычнаю вадою. Я змагу Цябе кахаць І пачуцьці не хаваць, І заўсёды быць з Табою.
|
|
|
|
2009–2018. Беларусь, Менск.
|
|
|