РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Блізка дзень
Ночка з чорнае кудзелі
Нітку доўгую прадзе,
Зьнекуль думкі наляцелі:
“Ці прыжду я новы дзень?”
 
Час ідзе хадой пачварнай;
Ды ў маруднай той хадзе
Хтось рукою уладарнай
Тушыць зоры, блізіць дзень.
 
Веру: хутка за ваконцам
Ноч кудзелю дапрадзе,
І ў праменьнях сьвежых сонца
Прывітаю новы дзень.
 
6.VI.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.