 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сны мае – зламаныя рыфмоўкі. Два радкі... Шматкроп’е – і абзац. Вобразы, як божыя кароўкі Новым танцам зноў шукаюць пляц. Я шапчу. Пускаю іх на неба – Хай лятуць, бо там чакае Бог. Прамаўчу, што Ты мне сёньня трэба. Адпусьціў. Трымаць Цябе ня змог.
|
|
|
|
2009–2018. Беларусь, Менск.
|
|
|