РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Зьміцер Арцюх
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Красавіцкі сьнег
1.

 
Каго паслухаў сьнег?
Напэўна, не мяне.
Ён служка Твой. Выконвае загады.
І холадам мой запаволіў бег.
Спыніў, каб я
Твае ўсьвядоміў здрады.
 
2.

 
І ўсё ж кахаю, веру і люблю,
Малюю нам завоблачныя казкі,
У снах нямых забытае лаўлю
І ад жыцьця чакаю сонца ласкі.
 
Дыханьнем сьнег імкнуся растапіць,
Але зіма сьмяецца з гэтай дзеі.
Ня ведае, як можна так любіць:
Любіць і жыць, не маючы надзеі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.