РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі
Каля агнішча лёг і сьціхнуў у паўсьне.
Агонь усё слабеў... урэшце зьнік паволі...
І ўраз зрабілася вясёла неяк мне!..
 
Хай, шэры попел, ты агнішча ўсё сабою
Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць, –
Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю,
Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць...
 
Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых,
Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,
Хаваючы сабой агонь гарачы веры, –
Хай не відаць яго... а ўсё ж ткі ён ня згас!
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.