РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зразаюць галіны таполі адну за адной...
Бяз скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной
Магло бы хутчэй разьвівацца.
 
Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць
Ў змаганьні зь нядоляй патраціць апошнія сілы, –
Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй аддаць,
Бяз скаргі палеч у магілы?!
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.