 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мяне пакінуў мой анёл-ахоўнік. Ён зьведаў слодыч вуснаў. Я адзін. Душа замерзла. І падняўся помнік На тонкім лёдзе, ямным ад маршчын. Душа не цела. Можа і ўваскрэснуць, Блукаць адна па тых сьлядах Тваіх, Шукаць Цябе і летам цёплым – мерзнуць. І зноў хварэць жыцьцём за нас дваіх. Прашу, пакліч! Мяне, анёл, успомні. Стаміўся я чакаць Твайго сьвятла. Твайго каханьня дай чытаць мне слоўнік, Крылом махні – шчасьлівым буду я. Патрэбна зараз мне Твая апека. І я Табе сваю апеку дам. Зірні зь нябёс, анёл, на чалавека – Убачыш Ты як добра будзе нам.
|
|
|
|
2009–2018. Беларусь, Менск.
|
|
|