РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Воблака становiцца вадой
Па дарозе з неба да зямлi,
Я ж не пачынаю быць сабой,
Покуль мяне думкi не знайшлi.
 
Вецер не шукае цiшынi
Там, куды ён змушаны зьнiкаць,
А струна ўпарта не зьвiнiць,
Покуль не кране яе рука.
 
Неба паглынае акiян,
З вышынi зрабiўшы глыбiню,
Песьню, што да часу не мая,
Покуль нават я не пазнаю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.