 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я пасею песьні На радзімых гонях, Можа яны ўзыйдуць, Зь ветрам загамоняць; Зашумяць, як жыта Буйнае калосьсем; Загудуць мо’ ў небе Сьпевам-сугалосьсем; Новаю пагудкай Зазьвіняць-заграюць Пра жыцьцё і дзеі Дарагога Краю. Як узыйдуць песьні На радзімых нівах, Паляціць над сьветам Голас іх шчасьлівы; Мо’ пачуюць гуд іх У вякох народы У праменьнях сонца Радасьці і згоды. Буду сеяць песьні На радзімых гонях, Хай цьвітуць, красуюць І нуду прагоняць; Хай ляцяць іх тоны, Як у небе гусі, І пяюць аб долі Маці-Беларусі.
6.VI.1942 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|