 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ведаю, што ты побач, Бо бачыў пясок на сьнезе. Тут вецер звычайна ходзiць Халодным сiвым бязьмежжам. Сьляды твае прыхавае Iмжой, каб я iх ня бачыў. Ты побач – я адчуваю Прысутнасьць вачэй гарачых. Прысутнасьць хавае сутнасьць У сум неспазнаных думак, I хочацца быць пачутым, Ды словаў няма разумных. Я ведаю, што ты побач, Ды клiкаць ня мае сэнсу, Я моўчкi адводжу позiрк, Бо вецер усьлед сьмяецца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|