РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ведаю, што ты побач,
Бо бачыў пясок на сьнезе.
Тут вецер звычайна ходзiць
Халодным сiвым бязьмежжам.
 
Сьляды твае прыхавае
Iмжой, каб я iх ня бачыў.
Ты побач – я адчуваю
Прысутнасьць вачэй гарачых.
 
Прысутнасьць хавае сутнасьць
У сум неспазнаных думак,
I хочацца быць пачутым,
Ды словаў няма разумных.
 
Я ведаю, што ты побач,
Ды клiкаць ня мае сэнсу,
Я моўчкi адводжу позiрк,
Бо вецер усьлед сьмяецца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.