 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Спазьненьняў у каханьні не бывае, Калі гэта сапраўднае каханьне, Яно сабе дарогу пракладае За межамі наладжаных гадзін. Жыве яно заўжды за небакраем – Ня варта без патрэбы там хадзіць. Час няўмольна ў сьвеце валадарыць, Ісьці назад ня ўмее як усе, А стрэнецца з каханьнем твар да твару – Губляе незваротнасьць пакрысе… Дае каханьне сум для адпачынку У крыўдах паламанага парадку, Былое рэчаіснасьці часьцінкі Блукаюць рэхам будучых хвілін. Каханьню ў часе цесна па прычыне Яго несумяшчальнасьці ні з чым.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|