РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Спазьненьняў у каханьні не бывае,
Калі гэта сапраўднае каханьне,
Яно сабе дарогу пракладае
За межамі наладжаных гадзін.
Жыве яно заўжды за небакраем –
Ня варта без патрэбы там хадзіць.
 
Час няўмольна ў сьвеце валадарыць,
Ісьці назад ня ўмее як усе,
А стрэнецца з каханьнем твар да твару –
Губляе незваротнасьць пакрысе…
 
Дае каханьне сум для адпачынку
У крыўдах паламанага парадку,
Былое рэчаіснасьці часьцінкі 
Блукаюць рэхам будучых хвілін.
Каханьню ў часе цесна па прычыне
Яго несумяшчальнасьці ні з чым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.