РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пачынаецца неба з позірка,
З цішыні пачынаецца раніца,
З глыбіні пачынаецца возера
І з пачатку жыцьцё пачынаецца.
 
Пачынаецца песьня з голаса,
Закаханага ў матыў,
А яшчэ я заўважыў, што вечарам
З усяго пачынаешся ты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.