РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты як хочаш, а я
Пачынаю спачатку.
У чаканьні вясны
Не было разуменьня.
І пасьля, як вясна
Раптам стала канчацца,
Пераблытаным сном
Аджыло захапленьне.
Ты як хочаш, а я
Болей думаць ня буду
Пра бягучыя дні
У тваім уяўленьні.
Дыхаць стала вальней,
Зацікавілі людзі,
І прастора прыбавіла
Сэнсу імгненьням.
Ты як хочаш, а я
Не нагрэюся летам,
Дажыву да зімы,
Не паверыўшы сонцу,
Ты як хочаш, а я
Мару зводзіць да мэты
Не хачу, бо тады
Яна страціць бясконцасьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.