РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Горад не пазнаў мяне сягоньня,
Моўчкi я мiнаў яго завулкi,
Выйсьця вельмi доўга не знаходзiў
I блукаў, шукаючы прытулку.
 
Горад мой, вораг мой, адпусьцi мяне дамоў,
Я ў метрах тваiх вулiц сэнс губляю.
Горад мой, вораг мой, шэраг дзён, хвiлiн, гадоў
Няўмольна ў тваiм чэраве зьнiкае.
 
Хочаш, я скажу табе на вуха,
Кiм ты мне прысьнiўся гэтай ноччу,
Горад, я хачу каб ты паслухаў,
Дай мне зазiрнуць табе ў вочы.
 
Горад, адкацi свае машыны,
Дай маiм сьлядам спакойна легчы,
Ладжу я з табой ня лепшым чынам,
Але тут ужо як удаецца.
 
Горад мой, вораг мой...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.