Горад не пазнаў мяне сягоньня, Моўчкi я мiнаў яго завулкi, Выйсьця вельмi доўга не знаходзiў I блукаў, шукаючы прытулку. Горад мой, вораг мой, адпусьцi мяне дамоў, Я ў метрах тваiх вулiц сэнс губляю. Горад мой, вораг мой, шэраг дзён, хвiлiн, гадоў Няўмольна ў тваiм чэраве зьнiкае. Хочаш, я скажу табе на вуха, Кiм ты мне прысьнiўся гэтай ноччу, Горад, я хачу каб ты паслухаў, Дай мне зазiрнуць табе ў вочы. Горад, адкацi свае машыны, Дай маiм сьлядам спакойна легчы, Ладжу я з табой ня лепшым чынам, Але тут ужо як удаецца. Горад мой, вораг мой...
|
|