РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты мяне пазнаеш па позірку –
За гады ён зусім не зьмяніўся.
Я дайшоў да выніка пошуку,
Так нічога і не забыўшыся,
Так спакою і не здабыўшы,
З марамі жыву, ды з надзеямі,
Мне гадоў хвіліны набегалі,
Розуму трывогі прыбавілі,
Нарабіўшы з чорнага белага...
І наадварот тое самае...
 
Я цябе пазнаю па позірку
За гады толькі ён не зьмяніўся...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.