РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы абрастаем падрабязным
Праз вочы, вушы і душу.
Пытаньняў болей, чым адказаў,
Штодня даводзіцца пачуць.
 
Гады ідуць, і вочы бачаць
У простых рэчах новы сэнс.
Невырашальныя задачы
Мы спасьцігаем пакрысе.
 
І па-другому чуем словы,
І верым ім ня як раней…
 
Усё, што заўтра будзе новым,
Учора нам было ясьней.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.