 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гады ідуць то бачна, то ўпотай, І азірнуцца часу не стае. Мы са спазьненьнем бачым незваротнасьць Ды ўсё часьцей залежым ад яе. Мінулае штодзённа даражэе, А будучыня ў марах растае. Нязбытнасьць пачынае быць надзейнай, І мы ўжо імкнемся да яе. Упэўненасьць – устылая раскоша – Дае нам стан, падобны да спакою, І паглядае ўсьлед, нібыта просіць Наперад не заўсёды быць сабою.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|