РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гады ідуць то бачна, то ўпотай,
І азірнуцца часу не стае.
Мы са спазьненьнем бачым незваротнасьць
Ды ўсё часьцей залежым ад яе.
 
Мінулае штодзённа даражэе,
А будучыня ў марах растае.
Нязбытнасьць пачынае быць надзейнай,
І мы ўжо імкнемся да яе.
 
Упэўненасьць – устылая раскоша –
Дае нам стан, падобны да спакою,
І паглядае ўсьлед, нібыта просіць
Наперад не заўсёды быць сабою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.