РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Напілася сонца са крыніц сьцюдзёных,
Усьцягнула ў вышу зь іх ваду, як пар;
І, ўзьляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх,
Пар зрабіўся сьлічнай чарадою хмар.
 
Ў даль яны памкнулі, і лятуць пад імі
Нівы ды балоты, поле, бор, лука.
Але што там блішча? Ці ня ты, сястрыца,
Ці ня ты ліешся, срэбная рака?
 
Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньні,
І далёка буйны вецер іх разьнёс.
Рынуліся хмары да ракі радзімай
І зьліліся зь ёю ліўнем кропель-сьлёз.
 
[1911–1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.