РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось і скончылася зіма,
Замянілі сьнягі дажджы,
Ёсць працяг, а мяне няма –
Я далей не зьбіраўся быць.
Я застаўся сярод зімы
У халодным сівым палоне,
Мне тут добра, я тут прывык,
Маё заўтра – ужо сягоньня.
 
Мне відаць праз ільды вясну,
Мне відаць праз сьнягі людзей,
Я нарэшце ўжо адпачну
Ад надзей сваіх зхаладзелых.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.