РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калi вецер заснуў у сьцямнелых нябёсах,
Што дазволiлi зоры свае палiчыць,
Зразумелася мне шараговая восень,
Ад якой ужо сёньня нiяк не ўцякчы.
 
Зразумелiся мне яе сум i варожасьць,
I пранiзьлiвы холад даўгiх вечароў,
I чамусьцi яна мне здалася прыгожай,
Але месца свайго я ў ёй не знайшоў.
 
Калi вецер заснуў у сьцямнелых нябёсах,
Што дазволiлi зоры свае палiчыць,
Зразумелася мне шараговая восень,
Што маўклiва забрала мяне ў далячынь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.