РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Белае поле,
а над ім – белы галуб...
Ідзе па полі белы чалавек,
а за ім сьлядоў няма.
Я клічу яго:
– Паслухай, чалавеча,
што ж ты такое зрабіў,
што за табою сьлядоў няма?
А ён ідзе, ідзе,
а ў канцы азіраецца,
ідзе да мяне
і пытае:
– Чаго табе, сапраўдны чалавеча?
Я кажу:
– Дык чаго ж за табой сьлядоў няма?
У яго на вачах
зьявіліся буйныя сьлёзы.
І адказаў мне ён:
– Вунь бачыш, нада мной
                                                          белы галуб ляціць
і ні на крок не адстае –
гэта
ўспамін
майго каханьня.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.