 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Новай дарогай іду, пазіраю Сёньня вясёлы і горды. Вецер прынёс мне з далёкага краю Песьні вясновай акорды. Сэрца мне поўняць мэлёдыі, гукі Самі складаюцца песьні; Ведаю: Край мой пазбаўлены мукі, Нанава заўтра ўваскрэсьне. Край дарагі мой упэўнена будзе Долю сваю будаваці... Краю радзімы! Гаротныя людзі! Нельга пра вас не сьпяваці!
3.XI.1941 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|