РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сад Сусьвету – салодкая і вельмі горкая спакуса

Хвіліну жыцьця свайго
бясцэннага аддаў бы таму,
хто б сказаў мне,
як спыніць грэх.

 
Для чаго мы жывем?
Гэта пытаньня
жыцьця і сьмерці.
Наўрад я адкажу на яго,
калі прайду шмат раяў і пеклаў
і не раз убачу Бога
і д’ябла.
Можа, мы жывем дзеля таго,
каб з кожнага жыцьця браць
грэх
і адпраўляць яго
ў нябыт?
І, нарэшце, калі мы вычарпаем
усе грахі,
мы паляцім...
Гэта і будзе
сапраўднае жыцьцё.
 
17.II.1995.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.