РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зімою
Белы сьнег зімой. Ідзеш,
і ўсё срэбна-белае.
Кусьцік белы, дрэва белае,
зямля срэбна-белая.
Усё зімой белае.
 
І душа чалавека
зімой крыху бялее,
таму што ўсё наўкол
такое прыгожае і добрае.
 
Слаўна было б,
калі б у чалавека
заўсёды
была душа белая
і шчырая да іншых людзей.
 
І неабавязкова,
каб заўжды
была зіма.
 
24.II.1994.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.