РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жах
Што гэта – жах?
Невядома?
Для малога дзіцяці – гэта
калі няма мамы, таты дома.
Для старых –
калі сьмерць надыходзіць,
для ракі –
калі яна высыхае,
для жывёлы, для рыбы, для птушкі –
калі іх чалавек забівае,
для дрэва –
калі яго сьсякаюць,
для мяне –
калі хтосьці памірае...
 
2.XI.1994.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.