РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да шчасьлівых дзён
Грамадою шчыльнай, дружнай, –
Да пляча плячо –
Крочым сьмела мы і мужна
Да шчасьлівых дзён.
Не бяда, калі міжвольна
Сум блісьне ў вачох!
Перад намі ў далях вольных
Ясны шлях відзён.
 
Ні маланак бліскавіцы,
Ні грымотаў грук
Нас ня змусяць супыніцца,
Наш ня збочаць крок.
Ёсьць у сэрцы ў нас навага,
Сіла нашых рук...
Біцца з ворагам з адвагай
Мы далі зарок.
 
І мы ўсе гарым жаданьнем:
Датрымаць зарок,
Выйсьці з гэтага змаганьня
Да шчасьлівых дзён
Сіле віхараў свавольных
Не спыніць наш крок,
Бо прад намі ў далях вольных
Просты шлях відзён.
 
22.IX.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.