РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На рацэ
Далечыня. Блакітныя абрывы
І Днепр зялёны ў веснавой пылі,
І сіняй пушчы млеючыя грывы
Павольна калыхаюцца ўдалі.
Разьбіты човен. Ля яго дзяўчынка
Спакойна сьпіць, прылёгшы на прычал,
І сонца залатое безупынку
На ногі ёй накладвае закал.
А поруч загарэлыя бы маўры
На конях, зь сьпін якіх нясецца пар,
Шалеюць трое хлопчыкаў-кентаўраў,
Вадою плешчучы адзін другому ў твар.
 
1952–1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.