РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясновая непагода
Харалуг замест неба. Вакол лазьнякі,
Плынь гайдае ў пратоках чарот,
Дождж стучыцца па шэрай паверхні ракі,
Толькі скінуўшы першы свой лёд.
 
Беспрыютна, панура, але паглядзі
Лёд зышоў, гай прачнуўся ад сна,
На азёрах прызыўна трубяць лебядзі,
Блізка сонца, каханьне, вясна.
 
Хутка ў небе сонца распусьціцца квет,
Ўсё сагрэе мілым цяплом.
І адразу пакрые ўвесь белы сьвет
Чысты лебедзь блакітным крылом.
 
1952–1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.