РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вагеньчык у яблынным садзе
Як вецер дыхне па начах,
Яблыкі частым градам
Са стукам ляцяць на дах.
Тут так прытульна і ціха,
Тут добры такі народ,
Як быццам засталася ліха
За шуламі гэтых варот.
Тут цягне жыць і кахаці,
Тут добра так, як нідзе,
У старасьвецкай хаце,
У дзедаўскім родным гнязьдзе.
Бо з гэтай няяркай зямліцы,
З абрываў рудых, з лугоў,
З садоў у начной расяніцы
Наш корань у сьвет пайшоў.
Блукаем па сьвету самі,
Часам зьвяртаючысь ў сад,
Каб слухаць як начамі
Яблыкі ў дах стучаць.
 
15.VІ.1954. Рагачоў. Ноч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.