РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Алень
Лісьце ў пушчы як цудоўны ложак.
Вечар. І ад дрэў гусьцее цень.
Недзе за ялінамі прыгожымі
Ўсхвалявана затрубіў алень.
 
Гукі, што зь дзяцінства мне знаёмыя.
І калі ў душы яны гучаць,
Гэта значыць – я нарэшце ўдома.
Добры дзень, чырвоны лістапад!
 
Добры дзень, прызыўны кліч аленевы!
Памаўчы, бо я ў цішы гаёў
Сам трубіць пачну ў тузе асеньняй,
Каб каханьне адшукаць сваё.
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.