РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жыцьцё – нібы мора:
Ягоныя хвалі
Пужаюць і вабяць мяне...
Аб клятым Учора –
Ні капелькі жалю...
Няхай захлынецца ў багне!
 
Хаця яшчэ Сёньня
Віруе у далях,
Дзе чуецца рокат глухі, –
Міну я прадоньне
Разьюшаных хваляў
І выйду на бераг сухі.
 
Я сілаю волі
Скікую мой човен,
Упэўнена рушу ў прасьцяг
І выплыву к долі,
Надзеямі повен
На сьветлае Заўтра жыцьця.
 
4.VI.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.