РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьпека. Поўдзень
Зь «Вераб'інай сюіты»
Верабей на плоце,
Сонцам яго паліць,
Тут жа яго дзеткі
Рты парасчынялі.
Поруч вераб'іха,
Злосная кабета,
І лае, і перыць
Вераб'я за гэта:
«Выбраў ты кватэру,
Цэлы дзень тут сонца,
Да ракі далёка,
Да лесу бясконца...
Зьнёс бы сотню вусьняў
Шпаку-ягамосьці,
Зазваў бы зязюлю
Выпіць чарку ў госьці –
Мелі б мы і дачу
Не горш, як у цёці,
Калі б ты, калода,
Не сядзеў на плоце,
Што табе і жонка,
Што хоча на дачу,
Што табе і дзеткі,
П'янюга, няўдача».
Верабей сумуе:
«Сьпека. Лаюць злосна.
Дзе ад жонкі дзецца?»
 
..................................
 
Цяжка яму, млосна.
 
Люты 1955 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.