РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноч
Ноч ідзе. Блакітная радасьць.
У траве расчыняецца «сон»,
Ля агнёў лугавых, за садам
Раз ад разу гучыць балабон.
Каля вогнішча скачуць коні
І ў глыбокіх, як неба, вачах
Адбіваецца, бы ў палоньні
Зачарованы Млечны Шлях.
 
Цёмны стаў адбівае каліны,
Ледзь даносіцца песьня зь сяла,
Вечар ласкавы, вечар сіні
Адляцеў, каб ноч надышла.
Баўтане балабон за гаем
І растане зноў ў цішыні.
Мякка вечар галіны качае,
Ціха... Ціха... Пасьні... Пасьні...
 
1952–1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.