 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ўстану ранкам насустрач сонцу І па цёплай зямлі пабрыду Там, дзе яблыні мараць бясконца У блакітным вясновым саду. Пацягнуся, і сну аковы Ападуць з пасьвяжэўшых рук. Моц напоўніць вялыя словы, Сэрца ўзбудзіцца яры стук. І пайду па расістых палетках Так, каб з новым спаткацца днём, І махнатая, алая кветка, Кветка сонца зазьзяе агнём. Ў новым дні ўсё прыгожым будзе, Ён паўстане над новай зямлёй. Паднімайцеся, добрыя людзі. Крочце к сонцу поруч са мной.
1955
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|