РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Восень нясе павуціньне,
Дрэвам час запалаць.
На ўсіх баравых рабінах
Чырвоныя плахты вісяць.
Няўтульна на мокрай сялібе
І ў позьні прысьмерку час
Вяргіні таўкуцца ў шыбы:
«Пусьціце, пусьціце нас».
 
7.X.1955.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.