 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гады прамінаюць, віхраць у прасторы; Адтуль ім звароту няма. Які зь іх шчасьлівы, няшчасны каторы, – Ня знае мо’ й доля сама. А кожны з нас хоча і шчасьця, і волі, І кожнаму хочацца жыць. Ды толькі патрэбна жаданую долю У жорсткім змаганьні здабыць. Шчасьлівую долю ня кожны знаходзіць, Ня кожны, што хоча яе. Жывым із змаганьня мацьнейшы выходзіць І гімн перамозе пяе. Гнілое, благое і слабае духам Загіне і згубіць сьляды; Зьмянецца, як пыл у часы завірухаў, І новае ўстане тады. Дык хай сабе годы лятуць у прасторы, Зьмяняючы крокі падзей. Які зь іх шчасьлівы, няшчасны каторы, – Залежыць ад нас, ад людзей.
1.VI.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|