РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ў сітнягах над соннай ракою
Бугай вадзяны маўчыць.
Сьпяць лілеі пад цёплай вадою,
Каб не зьмерзнуць ўначы.
 
Калі ж выплывуць ранкам на волю
І распусьцяць пялёсткаў рой,
З кветкі вылеціць мушка вясёлая,
Што ўсю ноч спала пад вадой.
 
Залатая, як новы чырвонец,
Зь цёмнай бронзаю на нагах,
Ўся ў пылку ад лілеі і сонца
Паляціць у шчасьлівы шлях.
 
Каб з табою мы сталі малятамі
І любілі ўначы цяпло, –
Мы б лілею абралі хатаю.
Вось бы добра было!
 
19.XI.1956.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.