РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць,
Жамчужніца адразу бой пачне
І чужародны боль, што цела драпае,
Жамчужынаю дзіўнай ахіне.
 
Няўжо былі вы: пушча над азёрамі,
Асеньні холад, зьдзірванелы шлях,
Два небы, дзьве маленькіх карты зорных,
Што зьзялі блізка ў дарагіх вачах.
 
Мінулае жыве яшчэ са мною,
Але разьвеяў шчасьце, нібы дым,
Лісток, напісаны рукой чужою:
Ты замужам, ты зьнікла, ты з чужым.
 
Я вывучаў па вас каханьне й радасьць.
Я ўдзячны вам і верны да канца.
Не бачыць вам маёй акропнай здрады,
Каханай вочы, боль майго жыцьця.
 
Ствараю дзіўнай прыгажосьці перлы,
На дне якіх заснуў нясьцерпны боль,
Мая жывая і мая памерлая,
Крыніца шчасьця, мук маіх юдоль.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.