РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Састарэлы месяц
Затрымаць імкнуся назаўсёды
Вось такім, як зараз, вобраз твой
З дальняй песьняю, з начнымі водамі,
Зь месяцам, што гасьне над вадой.
Месяц састарэлы памірае,
Затрымаць яго, каб ён заўжды
Асьвятляў твой тварык, дарагая,
І ў траве расістыя сьляды,
Ведаеш, ён сумны, тонкі, белы,
Сёньня я хачу, каб кожны жыў,
І шкадую месяц састарэлы,
Што ў хвіліну шчасьця нам сьвяціў.
Зоркі тыя ж, а ўвесь час спадаюць.
Нехта ў небе, пэўна, ўсё ж сядзіць
І дажыўшы месяц разьбівае,
Каб з асколкаў зорак нарабіць.
Папрашу яго, каб ён пакінуў
Ў кожны міг, калі са мною ты,
Месяц драхлы, месяц сьветла-сіні,
Што няўхільна коціцца ў кусты.
 
10.VI.1957.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.