РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яўрэйцы
Шалее сіні бэз над стрэхамі,
Бяжыць па ім вятрыска-зыб.
Я ўспомніў зь ціхаю уцехай
Тваіх вачэй біблейскіх глыб.
 
Адбіліся ў іх клубы дыма,
На рэках плач і сечаў кроў,
Пажар старой тваёй радзімы,
Любоў да новых берагоў.
 
Гляджу ў маўклівым захапленьні
У глыб бяздонных гэтых вод
І веру, веру без сумненьняў,
Што будзе жыць і мой народ.
 
10.VI.1957.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.