 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Тропікі марозныя на шыбах. Пальмы, сець ліянаў і трава. Там струной сярэбраныя рыбы Выгінаюцца між сініх хваль. Дзіўны край; там срэбраныя цені, Там жанчыны скачуць на аленях. Там жар-птушак, нібы ў нас сарок. Фары за акном – і ён сьвятлее, Месяц за акном – і ён пяе... Меркне у тваіх дрыготкіх веях, Калі гладжу валасы твае. Ён пагасьне ў ночы на ізьлёце, Расьцьвіце ў заранцы і засьне, Калі ты з суцішанай пяшчотай Ціха пацалуеш рукі мне.
1957
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|